- шыцца
- шыцца
незак., разм.
Лезть в тесное, узкое, труднопроходимое место.Білі яшчэ залпам, страчылі па гэтай і па другой будзе, з якіх таксама выскоквалі, выгіналіся з нечалавечым крэканнем, бы хто біў шворанам па спіне, шыліся ў кусты шэра-зялёныя фігуры... Місько. Вадзім усцешыўся і тым, як разбягалася, вызваляючы дарогу, шылася да саменькіх платоў галапузая малеча... Рыбак. Я касільнам выкідаў іх (жабянят), аброшаных, з атавы на пракос, а яны, як на ліха, зноў паспешліва шыліся ў някошанае. Сіпакоў.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.